Амаль 1,2 тысячы чалавек з 52,2 тыс. кандыдатаў у дэпутаты ў рэгіёнах Расіі пры рэгістрацыі на выбары паведамілі пра сваю судзімасць, у тым ліку знятую і пагашаную. Пра гэта піша РБК, прааналізаваўшы звесткі ГАС «Выбары».

Сярод прадстаўнікоў «Адзінай Расіі» аб судзімасці заявілі 1,5% кандыдатаў (каля 400 чалавек). Больш за ўсё судзімасцяў у самавылучэнцаў — каля 4,6% (прыкладна кожны 20-ы). Сярод кандыдатаў ад КПРФ і «Яблыка» судзімасць ёсць у кожнага 30-га.

Часцей за ўсё кандыдаты паведамляюць, што іх судзілі за крадзяжы (21,7% ад усіх кандыдатаў з судзімасцю), пабоі і наўмыснае прычыненне шкоды здароўю (9,6%), хуліганства (8,7%), парушэнне ПДР (7,3% ) і махлярства (6,2%).

Пяцёра кандыдатаў паведамілі, што іх судзілі за падробку выбарчых дакументаў, прычым дваіх з іх дапусцілі да гэтых выбараў. Сярод рэдкіх злачынстваў таксама ёсць захоп закладніка — кандыдата з такой судзімасцю зарэгістравалі ў Ульянаўскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0