04.09.2018 / 09:59

Пасля вылету з індывідуальнага разраду Сабаленка выбыла і з парнага на US Open 1

Пасля паразы ў індывідуальным разрадзе на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе Арына Сабаленка прайграла ў парным. У пары з Се Шувэй яны саступілі бельгійскай тэнісістцы Эліс Мертэнс і галандцы Дэмі Схюрс — 5:7, 4:6.

«Часам у цябе здараецца дрэнны дзень, часам — добры. Сёння не найлепшы дзень для мяне, нават у пары. Я не паказала добрага тэнісу і вельмі злая на сябе за гэта», — сказала беларуская тэнісістка ў інтэрв'ю wtatennis.com.

0
Юрась Беларус / Адказаць
04.09.2018 / 15:12
І гэта не яе віна. Навошта нашых беларускіх тэнісістак усіх як адну ставяць на мэйджарах гуляць і адзіночны, і парны разрад? У іх проста на сярэдзіне такіх доўгіх турніраў тупа заканчваецца бензін. І яны цалкам лагічна лагічна прайграюць.Такіх тэнісітаў у міравым тэнісе за ўвесь час яго існавання, якія б і ў пары, і ў адзіночцы, гулялі б паспяхова ўсе турніры, налічваюцца адзінкі. Нашыя тэнісісткі яўна не пацягнуць адразу і адзіночны, і парны разрад. Трэба зрабіць паслабленне для ўсіх без выключэння нашых тэнісістак: на мэйджарах, доўгіх турнірах, гуляць выключна адзіночку. На турнірах не такіх прэстыжных, але і не такіх доўгіх, гуляць адначасова і пару. І пакуль гэтага не будзе зроблена, Арына Сабаленка  не зможа выйграць ні адзін мэйджар. Што за шкоднік замінае працаваць камандзе?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру