04.09.2018 / 10:10

Удар маланкі разбурыў дом у Браслаўскім раёне ФОТАФАКТ 2

112.by

Здарэнне адбылося ў ноч на 4 верасня ў в. Малькі, паведамляе МНС.

Пажарныя, што прыбылі на выклік аб пажары, выявілі, што ў выніку навальніцы і траплення разраду маланкі абрынулася сцяна, разбіліся вокны, разбураны франтон, пашкоджаны печ і маёмасць. 

Гаспадар, яго жонка і сын пакінулі памяшканне самастойна. Пацярпелых няма. Але дом непрыдатны для далейшага пражывання, сям'я часова спынілася ў сваякоў.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стаў разрад маланкі. Дарэчы, з пачатку года ў зводках ратавальнікаў больш за 90 пажараў звязаны з праявай сіл прыроды.

4
stakan / Адказаць
04.09.2018 / 11:02
Мо атэісты якія, ці парушылі прысягу ? Вось расіяне мо з-за гэтага ўжо трыццаць гадоў,як вядуць грамадзянскую вайну,ды усе нешта то гарыць,то узрываецца,- хоць разарвіся цяпер ім... Казалі ж дзяды:- Не будзі ліха,хай ляжыць ціха)))
2
Tutle123 / Адказаць
04.09.2018 / 11:35
Неумно шутишь
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру