04.09.2018 / 14:39

Шорт-лист премии Гедройца: Орлов, Бахаревич, Северинец, Глобус, Мудров и Анка Упала 15

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У яго ўвайшлі:

1. Уладзімір Арлоў. Танцы над горадам (Логвінаў, Мінск).

2. Альгерд Бахарэвіч. Сабакі Эўропы (Логвінаў, Мінск).

3. Адам Глобус. Сям'я (Мастацкая літаратура, Мінск).

4. Вінцэсь Мудроў. Забойца анёла (Кнігазбор, Мінск).

5. Павел Севярынец. Беларусалім (ФОП Серадняк Т.К., Днепр. Україна).

6. Анка Упала. На заснежаны востраў (Выдавецтва Янушкевіч, Мінск).

Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная ў снежні 2011 года і ўручаецца з 2012 г. за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную (у папяровым або электронным варыянтах) на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы.

У папярэднія гады прэмію атрымлівалі: Павел Касцюкевіч, Уладзімір Някляеў, Ігар Бабкоў, Віктар Казько, Макс Шчур, Зміцер Бартосік.

5
Чытач / Ответить
04.09.2018 / 12:56
Пра "Беларусалім" добрых водгукаў чуў найбольш. Арлоў і Мудроў - таксама класна.
1
Мікола / Ответить
04.09.2018 / 12:59
ай да прэмія - сайт ***два гады*** не абнаўляецца (гэта 30 хвілін - выставіць спіс новых кніг)

на сайце ПЭН цэнтра - дзе "актуальная" інфармацыя - няма нават спіса новых намінантаў, не кажучы пра фрагменты твораў.

ну і зірнуў спіс былых пераможцаў - Глобус двойчы быў у тройцы перможцаў і працягвае, Бахарэвіч двойчы быў у тройцы пераможцаў і працягвае

якія пладавітыя пісьменнікі і увесь час у шорт лісце 8-)))

П.С. нічога не маю супраць пэміі і асобаў, проста па-мойму падзея пераўтараецца ў перадачу гранта і іншых выгодаў па спланаванаму сцэнару ў вузкім коле.. пры чым тут чытачы і літаратура, навошта нават творы гэтыя чытаць, проста выбіраем па-сяброўску 8-))))

П.П.С. калі што - я працую па тэхнічнай спецыяльнасці, да літаратуры не маю дачыненення, акрамя як чытанне кніг 8-)))
6
Lilia / Ответить
04.09.2018 / 13:06
Дайце ўжо Бахарэвічу, хоць адна эпапея закончыцца. 
На наступны год трэба даць Глобусу -- закончыцца другая эпапея. 
На трэці год -- Арлову. 
На чацвёрты год -- Мудрову. 
Праз 10 гадоў усе будуць з прэміяй, усе будуць рады. 
Можна будзе яе закрываць. 

Показать все комментарии/ 15 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера