04.09.2018 / 13:03

У Францыі ў расійскіх турыстаў скралі валізкі з каштоўнасцямі на 1 мільён еўра 7

Побач з аэрапортам Ле-Буржэ ў прыгарадзе Парыжа трох расіянаў абрабавалі на суму ад 500 тысяч да мільёна еўра. Пра гэта паведамляюць Europe 1 і RTL са спасылкай на неназваныя крыніцы. У пацярпелых адабралі тры валізкі з каштоўнасцямі і дарагімі рэчамі.

Рабаванне адбылося 3 верасня прыкладна 22:30 па мясцовым часе. Трое расійскіх турыстаў, якія прыляцелі з Ніцы, выехалі з Ле-Буржэ на таксі. Па дадзеных Europe 1, іх машыну на дарозе штурхнула іншая, з якой выйшлі чацвёра мужчын у масках.

Пагражаючы пасажырам таксі, яны адабралі ў іх багаж, мабільныя тэлефоны і сумку. Таксіст спрабаваў зняць напад на тэлефон, але, заўважыўшы гэта, злачынцы адабралі ў яго тэлефон. Паводле інфармацыі Le Parisien, нападнікі былі ўзброеныя.

Расіяне звярнуліся ў паліцыю і заявілі, што ў іх у багажы былі каштоўнасці і дарагая вопратка. Агульную шкоду яны ацанілі ў межах ад паўмільёна да мільёна еўра.

Па дадзеных RTL, аўтамабіль рабаўнікоў спачатку некаторы час ехаў за таксі з расіянамі. Радыёстанцыя адзначае, што злачынцы маглі быць добра інфармаваныя аб рухах расіянаў.

0
LMI / Адказаць
04.09.2018 / 13:15
Відавочна ўсе як дзень боскі. Ведалі ўсе ў Францыі і чакалі тых "турыстаў" з брулікамі
0
Охтас / Адказаць
04.09.2018 / 13:27
Тот случай, когда у воров украли другие воры. Звучит хорошо.
0
Alisa / Адказаць
04.09.2018 / 13:34
Адкуль у бабулі брыльянты ??.....
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру