04.09.2018 / 13:12

У гандлёвым цэнтры ў Беластоку адбыўся выбух 5

У панядзелак у другой палове дня ў гандлёвым пасажы на вуліцы Варшаўскай у Беластоку адбыўся выбух. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, выбуховае прыстасаванне было зробленае з феерверкаў і кабеляў. Ніхто, на шчасце, не пацярпеў, піша Польскае радыё.

Выбух адбыўся ў адным з складcкіх памяшканняў пасажу. Выбуховае прыстасаванне, хутчэй за ўсё, было прыведзенае ў дзеянне дыстанцыйна.

Выбух пачуў адміністрацыйны работнік. Мужчына ў адным з памяшканняў знайшоў бутэльку, імаверна, з гаручай вадкасцю і кабелі.

«На дадзены момант мы можам казаць аб прымітыўным выбуховым прыстасаванні, у выбуху якога на шчасьце ніхто не пацярпеў», - кажа прэс-сакратар Ваяводскай камендатуры паліцыі Тамаш Крупа.

Выбух не прывёў да ўзьнікненьня пажару. На месцы інцыдэнту працуюць следчыя.

nn.by; фота poranny.pl

22
Tomas / Адказаць
04.09.2018 / 17:57
Путина когда обвинят?
0
Путина когда обвинят? / Адказаць
05.09.2018 / 10:07
расея настолькі затэрарызавала Сьвет, што за кожным выбухам бачыцца пуцін і расея. Яскравы прыклад. Задумалася б расейскае начальства: чаму так?
0
Талерантны / Адказаць
05.09.2018 / 13:43
Путина когда обвинят?, Ты , наверное, перегрелся в августе... если тебе уже повсюду мерещатся мертвые с косами... 
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру