04.09.2018 / 23:25

Коммерсант: Масква стамілася ад Лукашэнкі 38

Палітычны аглядальнік расійскага выдання «Коммерсант» Дзмітрый Дрызе лічыць, што Масква не хоча абрання Лукашэнкі на чарговых выбарах у 2020 годзе.

Аўтар уплывовага расійскага выдання «Коммерсант» піша, што ў апошнія два тыдні вакол Беларусі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі з'явілася шмат розных чутак. Напрыклад, што Лукашэнка ўжо не той, а ў рамках апошняй сустрэчы з Пуціным у Сочы абмяркоўваўся працэс перадачы ўлады ў Беларусі.

Дрызе звяртае ўвагу, што менавіта ў дні яго візіту быў узгоднены і прызначаны новы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч — сілавік з рэпутацыяй «ястраба». А перад гэтым Лукашэнка жорстка крытыкаваў Расію і наганяў жах на падначаленых.

Аглядальнік папулярнага расійскага выдання мяркуе, што за 24 гады Масква стамілася ад Лукашэнкі і даваць грошы для яго больш не жадае:

— Магчыма, яму пастаўлены жорсткі ультыматум. І, мяркуючы па ўсім, Расіі не вельмі падабаецца фармат перадачы ўлады ў спадчыну,

— піша Дрызе.

Аглядальнік мяркуе, што з-за гэтага Лукашэнка нервуецца і сваімі апошнімі дзеяннямі імкнецца паказаць падначаленым, што нібыта трымае сітуацыю пад кантролем. Але імаверна, што ўладу давядзецца ўсё-такі аддаць, хай нават фармальна, падсумоўвае «Коммерсант».

ММ

1
ну і ну! / Адказаць
04.09.2018 / 23:31
Стаміліся яны... Каб не подлая падтрымка крамлём самапрызначэнні, беларусы даўно б ужо выбралі сабе годнага прэзыдэнта.
2
агонiя лукашызма / Адказаць
05.09.2018 / 00:07
"Але імаверна, што ўладу давядзецца ўсё-такі аддаць, хай нават фармальна,  «Коммерсант»."

Гы гы, Ну зразумела, яе ж з Крамля i выдавалi у 1994.
0
гердзень / Адказаць
05.09.2018 / 00:19
наіўныя)
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру