У цэнтры Мінска з'явіўся вялікі білборд з Някляевым ФОТАФАКТ
Рэкламныя сіцібоксы з Уладзімірам Някляевым і Юрасём Жыгамонтам з'явіліся каля станцыі метро Плошча Перамогі ў Мінску.




Ініцыятарам кампаніі стала крама Symbal.by. Усё легальна і ўзгоднена, з усімі дакументамі. Адно што каля фота Някляева першапачаткова было пазначана: «Уладзімір Някляеў, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч». Аднак рэкламная агенцыя, з якой супрацоўнічае Symbal.by, гэтага подпісу дазволіла пакінуць толькі «Уладзімір Някляеў, беларускі пісьменнік», каб «не раздражняць адміністрацыю горада». З рэмаркай: «Але ж вы разумееце, хто такі Някляеў, і калі неўзабаве скажуць зняць плакат, то давядзецца яго прыбіраць».
Найбліжэйшымі днямі праз дарогу, каля той жа станцыі, маюць з'явіцца аналагічныя банеры з Лявонам Вольскім і Меліцінай Станютай.
Каментары