04.09.2018 / 14:02

У Сургуце першакласнікам уручылі дзённікі з памылковым гербам. Арол трымае серп і молат ФОТА 16

У расійскім Сургуце да 1 верасня атрымалі ў падарунак ад гарадской адміністрацыі дзённікі з памылковым гербам Расіі, паведамляе партал «О, Сургут!».

Адзначаецца, што двухгаловы арол на гербе трымае серп і молат. Пры гэтым пад малюнкам напісана, што арол трымае ў лапах скіпетр і дзяржаву.

osurgut.com

Гарадскія ўлады пацвердзілі РБК дадзеную інфармацыю. «Так, была памылка. Цяпер праводзіцца расследаванне ў рамках адміністрацыі, па выніках пакараем вінаватых. Тыраж канфіскаваны, мы яго заменім на працягу тыдня-паўтара», — паведаміў дарадца кіраўніка Сургута па ўзаемадзеянні са СМІ Аляксандр Аверчук.

Паводле «Інтэрфакса», дзённікі атрымалі больш за 6 тысяч дзяцей.

Фота osurgut.com

0
xxx / Адказаць
04.09.2018 / 14:07
Рэд. Дзякуй. Выправілі.
0
Блрс / Адказаць
04.09.2018 / 14:25
Герб Аўстрыі?
0
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
04.09.2018 / 15:01
Какая дзержава, такая и дзяржава.

Слева молат, справа серп
Эта наш савецки герб.
Хочаш сей, а хочаш куй,
Всё равно палучыш...
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру