Пасьля вяртаньня ў БССР у 1927 г. Вацлаў Ластоўскі працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі. Ён тады сур’ёзна паглыбіўся ў фальклёрна‑этнаграфічныя дасьледаваньні.
Часопіс «Полымя» (№10 за 1928 г.) паведамляў: «Этнаграфічная экспэдыцыя ад катэдры этнаграфіі Інбелкульту і Белдзяржмузэю вяла сёлета досьледы ў кірунку Слуцак—Мазыр праз Паўстынь, Галь, Любань, Азарычы, Даманавічы, Асташковічы, Славяны. На чале экспедыцыі стаяў кіраўнік катэдры этнаграфіі Інбелкульту тав.Ластоўскі. Экспэдыцыя сабрала вельмі каштоўныя экспанаты беларускай народнай разьбы па дрэве ў ліку 70 штук, беларуска‑мастацкага ткацтва да 500 штук экзэмпляраў…

Апроч таго, экспэдыцыя сабрала 100 штук тканых паясоў, прычым кожны пояс ёсьць асобная адмена ўзору. Усе здабытыя экспанаты пераданы ў Белдзяржмузэй».

У тым самым годзе «Полымя» (№5) пад рубрыкай «Хроніка беларускай культуры» паведамляе: «Дырэктар БДТ т.Ластоўскі набыў у Слуцку вельмі каштоўную гістарычную рэч — парцэляную парфумэрніцу, зробленую ў Сэўры (Францыя) па заказу жонкі Напалеона Жазэфіны. Трэба меркаваць, што парфумэрніца завезена ў Слуцак у часе паходу Наполеона ў 1812 г.»

Сапраўднай «лебядзінай песьняй» Ластоўскага‑фальклярыста можна назваць яго выступ на Ўсебеларускай канфэрэнцыі ў 1929 г., шырока тыражаваны ў СМІ. Праз год, падчас экспэдыцыі ў Сібір, ён будзе арыштаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?