Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Эртысбаеў. Фота mfa.kz

Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Эртысбаеў. Фота mfa.kz

Новы пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Эртысбаеў заявіў, што ягоная краіна гатовая пастаўляць у Беларусь столькі нафты, колькі патрэбна беларусам. Адказваючы на пытанне Радыё Свабода пра магчымасць нафтавых паставак, дыпламат заявіў наступнае.

«У нас нафты хапае. І мы гатовыя пастаўляць яе ў Беларусь хоць заўтра. Адзіная перашкода — паміж нашымі краінамі велізарная расійская транзітная прастора», — сказаў Ермухамет Эртысбаеў.

Пасол удакладніў, што Казахстан з дапамогай Злучаных Штатаў мадэрнізаваў сваю нафтавую галіну, за кошт гэтага краіна мае прыкладна 70-80 мільярдаў даляраў нафтавых грошай, якія знаходзяцца ў дзяржаўным рэзерве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0