04.09.2018 / 14:30

БРСМ выпускае стыкеры для «Тэлеграма». На адным з іх — копія Колі Лукашэнкі 31

Сайт газеты Адміністрацыі прэзідэнта sb.by паведамляе, што 6 верасня ў мэсэнджары «Тэлеграм» з’явіцца новы набор стыкераў ад Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Выхад стыкераў прымеркаваны да 16-годдзя БРСМ.

Героямі стыкераў сталі юнакі Віталь і Алеся. Віталь — баец моладзевага аддзела аховы правапарадку і студатрадавец. Алеся — тусоўшчыца, якая катаецца на роліках і адрываецца на дыскатэках. Агулам будзе 20 стыкераў.

Карыстальнікі сацыяльных сетак заўважылі, што на адным са стыкераў хлопец у касцы і з подпісам «Працуем» дзіўным чынам вельмі нагадвае малодшага сына кіраўніка краіны — Мікалая Лукашэнку.

Раней БРСМ выпускаў стыкеры на тэму вышыванкі. Віталь і Алеся таксама апранутыя ў адзенне з нацыянальным арнаментам.

ЗП

3
Генэрал Голад / Адказаць
04.09.2018 / 14:38
Геніяльна! Колькі ж гэтая ідэя каштавала бюджэту? 
6
кузяпанк / Адказаць
04.09.2018 / 15:07
божа яки калхоз..яки агратржэш, нават у нас на сяле ня так
1
Vox Populi / Адказаць
04.09.2018 / 15:18
Шо за арыйцы? 
Паказаць усе каментары/ 31 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру