04.09.2018 / 14:34

Лукашэнка даручыў яшчэ падумаць над кандыдатурамі пасла ў Расіі  4

Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб кандыдатурах на пасаду новага пасла Беларусі ў Расіі. Аб гэтым па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы расказаў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, піша БелТА.

«Прэзідэнту выкладзены прапановы па некаторых кандыдатурах на пасаду пасла Беларусі ў Расіі. Нейкія кандыдатуры прэзідэнт ацаніў станоўча. Але разам з тым даручыў дадаткова падумаць над іншымі варыянтамі», — сказаў міністр.

Папярэдні пасол у Расіі Ігар Петрышэнка нядаўна быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм'ера.

Чакаецца таксама прыезд у Беларусь новага пасла Расеі Міхаіла Бабіча. Акрамя гэтай пасады, ён прызначаны і спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. «Дата была абвешчаная, па-мойму, паслом Сурыкавым, што ён (Міхаіл Бабіч) плануе прыбыць сюды дзесьці ў пачатку верасня», — адзначыў Уладзімір Макей.

1
Застабилий Чаркашкваркович / Адказаць
04.09.2018 / 14:58
Ну, у атвет на Бабича можна была бы назначыць паслом у Расию Пазняка
0
Петровский / Адказаць
04.09.2018 / 15:24
Бабич приедет 8 Верасня
8
Александр Сергеевич / Адказаць
04.09.2018 / 16:35
Застабилий Чаркашкваркович, этот посол рассыплется в воздухе над Атлантикой - и от страха, и от возраста. Никуда и никогда он оттуда не двинется еще и потому, что иначе рассыплется вмиг созданный им и его правоверными образ (дутого) святого...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру