04.09.2018 / 15:47

Пасля разносу Лукашэнкі на заводзе ў Барані змянілі дырэктара і вывезлі «дохлых пацукоў, прэзерватывы і іншую наркату» ФОТА 20

Жнівеньскі візіт Аляксандра Лукашэнкі на прадпрыемствы Аршанскага раёна скончыўся скандалам. Лукашэнка застаўся незадаволеным станам і аршанскага інструментальнага завода, і завода «Тэхніка сувязі», які знаходзіцца ў Барані. У выніку, паляцелі галовы міністраў.

У Барані Лукашэнка прайшоўся па памяшканнях, якія не падрыхтавалі да яго візіту. Па словах самога Лукашэнкі, яго там сустрэлі «дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката».

«Дохлыя пацукі» дорага каштавалі і дырэктарцы Валянціне Вішнеўскай. Па словах супрацоўнікаў, неўзабаве пасля прыезду Лукашэнкі яна «звольнілася паводле ўласнага жадання». З пачатку верасня пасаду кіраўніка «Тэхнікі сувязі» заняў Андрэй Фамін.

Таксама сваю пасаду вызваліла намесніца дырэктара па ідэалогіі і кадрах Наталля Злобіч.

А нядаўна мясцовыя жыхары заўважылі некалькі тон смецця, мэблі і запчастак, якія вывезлі з «Тэхнікі сувязі».

Як піша orshatut.by, вычысціць памяшканні завода спяшаліся да 1 верасня — нібыта баяліся «кантрольнага візіту» Лукашэнкі. На грандыёзную ўборку прывезлі нават людзей з іншых прадпрыемстваў.

У выніку, некалькі тон адправіліся на так званы смецевы палігон — месца, якое «Тэхніка сувязі» пераўтварыла ў звалку, і куды даўно адпраўляе свае будаўнічыя адкіды.

Цяпер бетон апынуўся пад смеццем з вычышчаных цэхаў і бульдозер засыпаў усё зямлёй. Але «пахаваныя» дрэва і пластмаса гараць пад зямлёй. Утварыліся кратэры, праз якія выходзіць задушлівы смярдзючы дым і распаўсюджваецца па наваколлі, піша orshatut.by.

Пагаварыць з новым дырэктарам завода наконт смецця не атрымалася. Па словах сакратаркі, Андрэй Фамін увесь дзень правёў на вытворчасці.

УШ, фота - orshatut.by

2
mnb / Адказаць
04.09.2018 / 16:11
Вот идиоты,
Я бы такие столы и стулья себе забрал. Подремонтировать немного и на дачу пошло бы. Да и розетки тоже.
0
Віктар Малочка / Адказаць
04.09.2018 / 16:32
"Пацукі" вінаваты і     ! У Салігорску было прадпрыемства: ГАП-3  ,сотні працаўнікоў,сотні аўто і вязічэзная база.Колькі год таму,зрабілі рамонт у цэхах,зрабілі эўрарамонт у адміністрацыйным корпусе і....усё закапалі.....Думаю,што "пацукі" да гэтай пары бегаюць,бо няма да гэтага нікому справы....А мо і не так!!!
0
777 / Адказаць
04.09.2018 / 16:33
Пацукі засталіся
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру