04.09.2018 / 17:26

Білборд з Някляевым не правісеў у цэнтры Мінска нават паловы дня ФОТАФАКТ 70

Раніцай на праспекце Незалежнасці з'явіліся рэкламныя сіцібоксы з Уладзімірам Някляевым і Юрасём Жыгамонтам, ініцыяваныя кампаніяй Symbal.by

Каля 17 гадзіны білборды знялі і павесілі замест іх рэкламу крамы, якая вісела на тых месцах раней.

Рэкламная агенцыя патлумачыла гэта тым, што «патэлефанавалі з высокіх органаў», абураліся, як магла рэклама з Някляевым з'явіцца ў горадзе і наказалі тэрмінова зняць абодва плакаты.

Лёс сіцібоксаў з Меліцінай Станютай і Лявонам Вольскім, якія мусілі з'явіцца 5 верасня, вырашыцца найбліжэйшым часам. Вось макеты запланаваных білбордаў: 

«Ідэя акцыі была ў тым, каб прыўнесці на вуліцы Мінска нешта добрае-светлае, узняць настрой мінакам. Планавалася распачаць вялікую кампанію «Добрыя словы». Білборды — гэта толькі першы крок у гэтай кампаніі, далей мы плануем зладзіць флэшмоб у сацсетках, дзе людзі будуць пісаць на сваіх старонках штосьці пазітыўнае сваім сябрам ці каму заўгодна і пазначаць допісы хэштэгам #добрыясловы. Таксама планавалася зняць адмысловы відэаролік і іншыя акцыі. Шкада, вядома, што звонку нам увесь час ствараюць перашкоды, але мы не будзем спыняцца на гэтым шляху і спадзяемся, што людзі нас падтрымаюць», — падзяліўся планамі кіраўнік Symbal.by Павел Белавус.

nn.by

2
цырк на дроце / Адказаць
04.09.2018 / 17:34
Рэкламная агенцыя патлумачыла гэта тым, што «патэлефанавалі з высокіх органаў», абураліся, як магла рэклама з Някляевым з'явіцца ў горадзе і наказалі тэрмінова зняць абодва плакаты.
хто тэлефанаваў? па якому закону Некляева нельга здымаць для рэклямы? 

https://nn.by/?c=ar&i=215433
3
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
04.09.2018 / 17:35
ураг народца
24
Генэрал Голад / Адказаць
04.09.2018 / 17:37
О! Зараз "Пракладка" гэтую навіну апублікуе! ))
Паказаць усе каментары/ 70 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру