Wikimedia

Wikimedia

Пракуратура адмовілася выстаўляць абвінавачанні акцёрам Кевіну Спэйсі і Стывену Сігалу ў сэксуальных дамаганнях, з моманту якіх прайшло больш за 25 гадоў. Пра гэта паведамляе партал TMZ.

Пракурор акругі Лос-Анджэлес спаслаўся на тэрмін даўнасці меркаваных злачынстваў, якія здарыліся ў пачатку 90-х гадоў.

23 жніўня Спэйсі стаў фігурантам яшчэ адной справы аб згвалтаванні. Расследаванні таксама праводзяцца ў Вялікабрытаніі, дзе супраць акцёра вылучана шэсць абвінавачванняў.

У сакавіку дзве жанчыны выступілі з абвінавачваннямі супраць Сігала. Актрыса Рэгіна Сіманс сцвярджае, што той згвалціў яе ў сябе дома ў 1993 годзе. Іншая распавядае пра падзеі 2002 года, калі акцёр засунуў руку ёй у майткі падчас праслухоўвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0