Белстат апублікаваў падрабязныя звесткі аб міграцыі за 2017 год. Галоўная выснова: колькасць тых, хто стала з’ехаў з краіны, дасягнула максімуму ад пачатку стагоддзя. Міліцыя і сельвыканкамы налічылі летась 15087 эмігрантаў, хоць яшчэ некалькі гадоў таму іх было ўдвая менш.
фота airport.by
У экспертаў узнікаюць пытанні да слушнасці методыкі падліку, — напрыклад, беларусы, якія з’язджаюць у Расію і застаюцца там назаўсёды, часцяком не ўлічваюцца. Затое туркмены і кітайцы, якія, адвучыўшыся, вяртаюцца на радзіму, запісваюцца ў беларускія эмігранты. Тым не менш іншых звестак падобнага кшталту няма.
Колькасць міжнародных эмігрантаў па гадах
1995 — 35 071
2000 — 13 812
2005 — 11 082
2010 — 6866
2015 — 9855
…2017 — 15 087
У якія краіны з’язджаюць беларусы?*
*дадзеныя за 2017 год (у дужках розніца адносна 2012 года)
- Расія — 6125 (+632)
- Украіна — 1781 (+1078)
- Кітай — 1436 (+1432)
- Туркменістан — 1185 (+1069)
- Ізраіль — 788 (+425)
- Германія — 515 (+12)
- Польшча — 472 (+310)
- ЗША — 325 (+160)
- Літва — 321 (+146)
- Казахстан — 187 (+118)
- Латвія — 159 (+97)
- Іран — 154 (+153)
- Італія — 145 (+56)
- Канада — 103 (+31)
- Аўстрыя — 88 (+47)
- Азербайджан — 87 (+38)
- Грузія — 83 (+50)
- Турцыя — 81 (+39)
- Малдова — 69 (+39)
- Францыя — 66 (+29)
Агулам — 15 087 (+6375)