05.09.2018 / 08:56

Мінгарвыканкам запярэчыў ураду: У Мінску немагчыма будаваць жыллё для чаргі па $340 за метр! 10

Першы намеснік старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Юрый Качарго запярэчыў ураду.

Па яго словах, кошт квадратнага метра для людзей з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў складае ад пачатку года 919 рублёў.

«Урад давёў паказчык 718 рублёў ($342 па цяперашнім курсе — Рэд.), але ў Мінску яго вытрымаць сёння немагчыма», — заявіў Качарго.

Як перадае БелТА, ён патлумачыў, што ў рэгіёнах сабекошт складае 700—900 рублёў, але ў Мінску будаўніцтва патрабуе зносіць старыя аб’екты. Гэта, натуральна, павялічвае кошты.

0
сік / Адказаць
05.09.2018 / 09:08
Маладыя ўрадоўцы не ўключылі кошты "адкатаў".
2
Крук / Адказаць
05.09.2018 / 09:19
А в Калуге МАПИД по 500$ строит + командировочные и рентабельно
0
Пацыфіст / Адказаць
05.09.2018 / 10:03
Можна і танней: трэба толькі перагледзець налогавыя кошты на звычайныя "хрушчоўкі" , "панелькі" і "драздоўскія" і "бараўлянскія" маёнткі! Тады чаргавікі маглі б будаваць нават без крэдытаў, а за зарплату!!!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру