16 лістапада споўнілася 85 гадоў доктару філасофскіх навук, прафэсару Мікалаю Крукоўскаму.

Ён нарадзіўся ў вёсцы Машкова Аршанскага раёну. У 1941 годзе ваяваў, трапіў у Вяземскі кацёл. Тройчы ўцякаў з палону, апошні раз — удала. Ваяваў у партызанах. Пасьля вайны абараніў кандыдацкую дысертацыю па мовазнаўстве і доктарскую — па эстэтыцы як філязофіі цудоўнага. З 1963 года выкладаў у БДУ. Аўтар сямі манаграфій («Логіка прыгажосці», «Homo Pulcher — Чалавек Прыгожы», «Кібернетыка і законы прыгажосці», «Бляск і трагедыя ідэалу» ды інш.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?