05.09.2018 / 09:14

Берасцеец знайшоў дачку ў Расіі праз 35 гадоў 8

ДНК-экспертыза дапамагла жыхару Брэста знайсці ў Расіі дарослую дачку, паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці Таццяна Сівіцкая.

Да экспертаў з просьбай правесці тэст на вызначэнне бацькоўства звярнуўся 64-гадовы мужчына.

У 1980-х ён праходзіў інтэрнатуру ў адным з расійскіх рэгіёнаў, сустракаўся там з дзяўчынай. Праз два гады маладому чалавеку прыйшлося вярнуцца ў Беларусь, кантакты абарваліся. Праз 35 гадоў берасцеец выпадкова сустрэў калегу, з якім працаваў у маладосці. Ад прыяцеля ён даведаўся, што ў Расіі ў яго можа быць дарослая дачка. Пацвердзіць здагадкі ў былой каханай было немагчыма, паколькі пяць гадоў таму яна памерла.

Калега дапамог беларусу выйсці на сувязь з меркаванай дачкой. Каб даведацца, ці сапраўды ён яе бацька, жанчына пераадолела некалькі тысяч кіламетраў. Вынікі ДНК-экспертызы аказаліся станоўчымі.

15
сік / Адказаць
05.09.2018 / 09:41
Сапраўдны мужчына пры жаданні зможа знайсці з добры дзесятак зробленых ім дзяцей😍😜.
4
хамса / Адказаць
05.09.2018 / 10:00
кранальная гісторыя ) я не жартую
3
хамса / Адказаць
05.09.2018 / 10:56
сік, сапраўдны мужчына клапоціцца пра сваіх дзяцей.. усіх.. (зараз шчэ трохі не трохі вынесу сор из своей избы)) свёкар казаў мне неяк па п'яні: у мяне вось 5 дзяцей, а колькі ў вас? (называе ён мяне часам дасюль на 'вы'.. псіхіятр)) 'законных' у яго два: мой муж і ягоны брат.. але часта прыходзіць да яго дзяўчынка.. ніхто не кажа, хто яна такая.. але яна вельмі падобная знешне да яго (свёкра).. муж зусім не стасуецца з ёй.. неяк холадна: привет-пока.. а я думаю: ну як жа так? гэта ж сястра твая.. хоць і зводная.. ну але ў кожнай сям'і свае прыколы.. але тут хачу адзначыць асабліва стаўленне маёй свекрыві.. наколькі яна мудрая жанчына.. захапляюся ёй.. і бяру з яе прыклад
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру