05.09.2018 / 09:58

Гродзенскі пенсіянер набыў электрасамакат і не шкадуе аб гэтым 18

Яшчэ год таму гродзенскі пенсіянер Уладзімір Канстанцінавіч Райт ездзіў на ровары, але потым зразумеў, што яму патрэбен іншы, больш аўтаматызаваны транспарт. Пасля доўгіх пошукаў выбар гродзенца спыніўся на электрасамакаце. Пакупкай коштам у 850 долараў пенсіянер застаўся задаволены, піша Hrodna.life.

Сёння ў Гродне чалавек з уласным электрасамакатам гэта ўсё яшчэ цікавостка, нягледзячы на тое, што гэты транспарт цяпер стаў больш даступным у Беларусі. Свой электрасамакат Уладзімір Канстанцінавіч купіў у 2017 годзе.

«Доўгі час я катаўся на ровары і гэты транспарт мяне задавальняў. Асабліва у лес добра было на ім ездзіць. Але з узростам стала цяжэй», — кажа пенсіянер. Маўляў, у адзін бок яшчэ нічога, а вось назад больш складана. Менавіта праз гэта задумаўся пра змену спосаба перамяшчэння.

«Перш за ўсё транспарт мне патрэбен для прагулкі па горадзе. Я ў інтэрнэце шмат чытаў, раіўся з людзьмі. Было важна, каб з нагрузкай у апарата ўсё было добра, каб горку браў упэўнена. Выбар быў вялікі, прапаноўвалі гіраскутар, монакола, але я ў выніку спыніўся на электрасамакаце з сядлом».

Трохі баяўся купляць

Электрасамакат магутнасцю 500 Вт разганяецца да 25 км/г, мае пяць рэжымаў хуткасці. Поўнай зарадкі батарэі хапае на некалькі дзён.

«У Гродне сустрэць пенсіянераў на электрасамакатах — вялікая рэдкасць. Транспарт незвычайны. Магчыма, я ў горадзе з такім адзін. Трэба ўлічваць і цану апарата — 850 долараў. Не кожны зможа купіць. Асабіста мне не шкада было грошай на такую пакупку. Я вельмі рады, што набыў яго. Хоць было трохі боязна — не ведаў, што з гэтага ўсяго атрымаецца».

Апарат больш для сталых

Электрасамакат ва Уладзіміра Канстанцінавіча сезонны і ўзімку стаіць дома. А вось у цёплы час пенсіянер на электрасамакаце часта выклікае зацікаўленасць мінакоў.

«Многія спыняюць і пытаюць мяне пра электрасамакат. Я распавядаю. Магу сказаць, што маладым такі апарат не патрэбен, хай працуюць нагамі. Электрасамакат больш пасуе для людзей сталага ўзросту. Ён не толькі зручны, але ён і выдатна працуе. У гэтым апараце ўсё прадумана».

1
Пацыфіст / Адказаць
05.09.2018 / 10:07
Пенсіянеры! Усе на самакаты! 
1
хамса / Адказаць
05.09.2018 / 10:10
класны дзядзечка)
1
дырэктар філфака / Адказаць
05.09.2018 / 11:03
У загалоўку лішнія два словы: "аб гэтым".
А самакат файны.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру