05.09.2018 / 11:24

Як прайшла акцыя ДАІ і ратавальнікаў, дзе кіроўцаў за спраўны вогнетушыцель кармілі хот-догамі ФОТЫ 4

У аўторак 4 верасня кіроўцаў Мінска падчас абеду бясплатна частавалі сэтам з хот-дога і бутэлечкі вады. Такі сытны і смачны перакус уладальнікі аўтамабіляў атрымлівалі пры наяўнасці спраўнага вогнетушыцеля ў багажніку машыны. Дзесяці беларусам, у якіх ён апынуўся са скончаным тэрмінам прыдатнасці, інспектары падарылі новы. За 2 гадзіны праверкі запраўку «А-100» наведалі 100 сталічных кіроўцаў.

На з'ездзе з МКАД на АЗС «А-100» «Новы двор» кіроўцаў сустракаў інспектар Дзяржаўтаінспекцыі. Ён нагадваў аўтааматарам пра неабходнасць руху транспарту ў светлы час сутак з уключанымі блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі (пры іх наяўнасці): з 25 жніўня па 5 верасня 2018 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў «Увага — дзеці!». Інспектар надаў увагу і тлумачэнню правілаў перавозкі пасажыраў, у прыватнасці дзяцей, правілаў праезду пешаходных пераходаў і руху ў жылых зонах.

Таксама супрацоўнік ДАІ правяраў наяўнасць вогнетушыцеля ў аўтамабілі і яго тэрмін прыдатнасці. Кіроўцам, чые вогнетушыцелі былі са скончаным тэрмінам прыдатнасці, падарылі новы. А мінчан, якія адказна ставяцца да тэхнікі бяспекі на дарогах і перыядычна правяраюць свой вогнетушыцель, частавалі сэтам з фірмовага хот-дога ад «А-100» і бутэлечкі вады.

«А-100 — гэта сацыяльна адказная кампанія, якая клапоціцца не толькі пра якасць абслугоўвання беларусаў, але і пра іх бяспеку. Мы вырашылі нагадаць мінчанам пра важнасць наяўнасці сродку абароны ад аўтапажару — вогнетушыцеля, які не заўсёды аказваецца спраўным, — распавядае Вольга Цішкевіч, начальнік аддзела маркетынгу ТДА «Астотрэйдынг». — Сёння мы правялі для мінчукоў абед з карысцю, падчас якога кожны змог праверыць свой вогнетушыцель і атрымаць за гэта сэт з нашага фірмовага хот-дога і бутэлечкі вады».

Адразу пасля праверкі інспектара ДАІ кіроўцаў накіроўвалі да супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Яны правялі для мінчукоў майстар-клас па тым, як карыстацца вогнетушыцелем. Перад тым, як паспрабаваць ужыць гэтую супрацьпажарную прыладу, супрацоўнікі МНС тлумачылі, што для аўтамабіля найлепш выбіраць вогнетушыцель большага аб'ёму — 5 літраў. Акрамя таго, яны распавялі пра тыпы рэчываў для тушэння агню, якія неабходна выкарыстоўваць. У 2018 годзе гэта парашковыя і вуглекіслотныя.

Пасля такога перформансу кіроўцам прапаноўвалі з'есці хот-дог на хуткасць, каб стаць удзельнікам першых «Еўрапейскіх галодных гульняў», якія пройдуць у Дзень танкіста ў Парку перамогі. Нарматыў, усталяваны арганізатарамі для праходжання ў фінал — 180 секунд, але аднаму з удзельнікаў атрымалася справіцца ў 7 разоў хутчэй. Ён з'еў свой хот-дог усяго за 25 секунд і аўтаматычна стаў галоўным прэтэндэнтам на перамогу ў «Еўрапейскіх галодных гульнях», якія пройдуць 9 верасня. У гэтую нядзелю 10 самых хуткіх аматараў гэтага стрыт-фуда пазмагаюцца за галоўны прыз — залатую карту на месяц бясплатных абедаў ва ўсёй сетцы АЗС «А-100».

Партнёрскі матэрыял

0
Денис / Адказаць
05.09.2018 / 14:14
съел свой хот-дог за 25 секунд и автоматически стал главным претендентом на победу...""
ПОКОРМИТЕ белорусских водителейЁ
Нехер устраивать ваши перфомансы, люди тупо хотят жрать!
0
хаМУСа / Адказаць
05.09.2018 / 14:45
ой, какие шапачки красивые у девушэк на 3 фота.. можэт мне тожэ пойти в органы.. вот думаю)
0
Bu-ga-ha / Адказаць
05.09.2018 / 15:17
Частавалiся мы так ватай, дня тры потым колам у страунiку стаяла. Гэта А-100 свае нелiквiды гэтак збывае, цi гэтак дайшйнiкi пастанавiлi? Каб у вочв не кiдаоася, што яны рэкляму за адкат робяць?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру