16.11.2008 / 19:19

Ёсьць і ў нас бэйсбалісты 8

Па выніках 2008 года «Брэсцкія зубры» ўзняліся на адну пазіцыю ў рэйтынгу 50 лепшых бейсбольных каманд Еўропы.

Як паведаміў БелаПАН галоўны трэнер каманды Ігар Лукашэвіч, на еўрапейскім сайце Mister‑Baseball другі год запар публікуецца рэйтынг 50 лепшых еўрапейскіх бейсбольных каманд. Пры яго складанні ўлічваюцца вынікі выступленняў як у нацыянальных першынствах, так і ў Кубках Еўропы.

«Па выніках сезона 2008 года «Брэсцкія зубры» занялі 43‑ю пазіцыю, у 2007 годзе мы былі на 44‑м месцы, — расказаў І.Лукашэвіч. — Для каманды, якая створана ўсяго 11 гадоў таму, сам факт трапляння ў лік 50 лепшых ужо вялікае дасягненне, а тое, што мы ўзняліся на прыступку вышэй, натхняе на яшчэ больш упартую працу і дасягненне высокіх вынікаў у турнірах міжнароднага ўзроўню».

Паводле слоў І.Лукашэвіча, «Брэсцкія зубры» — адзіная беларуская каманда, якая ўвайшла ў топ‑50 лепшых бейсбольных каманд Еўропы.

У 2008 годзе «Брэсцкія зубры» сталі сяміразовымі чэмпіёнамі Беларусі па бейсболе і былі ў ліку прызёраў на ўсіх міжнародных турнірах, у якіх бралі ўдзел. Яны занялі другое месца ў кваліфікацыйным Кубку Еўропы, аналагічны вынік дасягнуты на турнірах у Кіраваградзе (Украіна) і Кутне (Польшча), трэцяе месца — у чэмпіянаце Інтэрлігі.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

0
бэйсбаліст / Адказаць
16.11.2008 / 21:10
дарэчы, у Магілёве яны ёсьць з 1990-га году :)
0
дарэчы / Адказаць
16.11.2008 / 21:13
калі б ну жонка галоўнага берасьцейскага бэйсбаліста не зьвярнулася да Лукашэнка з просьбай пабудаваць стадыён - не былі б Зубры зубрамі :)
0
dyk / Адказаць
17.11.2008 / 11:32
Каманда з Сан-Марына на трэцім месцы!!! Во дзе эфэктыўна грошы ўкладаюць людзі - тым, што Эўропе не цікава, але на першае месца можна ўскараскацца. Рэспект Сан-Марынцам!
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру