05.09.2018 / 13:23

Аптэка Ватыкана пачала продаж парфюмерыі ўласнай вытворчасці 5

Ватыканская Аптэка анансавала запуск сваёй першай лінейкі парфюмерыі, у склад якой увайшлі чатыры водары — «золата», «кадзіла», «мірра» і «ружа містычная». Пра гэта са спасылкай на ватыканскія СМІ паведамляе catholic.by са спасылкай на rublev.com.

Назвы першых трох водараў пераклікаюцца з евангельскім аповедам пра Нараджэнне Хрыста, якому мудрацы прынеслі золата, кадзіла і мірру (Мц 2, 9-11). Ружа містычная — адно з існуючых у каталіцтве зваротаў да Божай Маці.

Духі выпускаюць аптэкары-баніфраты — члены ордэна гаспіталістаў святога Яна Божага, «браты міласэрнасці». На стварэнне калекцыі іх натхнілі словы з Кнігі Прыпавесцяў Саламона: «Духмянасць і кадзіла радуюць сэрца».

Як адзначыў дырэктар Ватыканскай аптэкі Томас Бініш Мулакаль, 2018 год стаў асаблівым для яго ўстановы: ідзе працэс рэформы, якая дазволіць удасканаліць абслугоўванне тысяч наведвальнікаў аптэкі Ватыкана.

Згодна з ідэяй стваральнікаў парфюмернай калекцыі, новыя духі закліканы наноў адкрыць для вернікаў ролю водараў у хрысціянскім жыцці.

Пры стварэнні водараў супрацоўнікі аптэкі звярталіся да раслін, якія здаўна выкарыстоўваліся на Святой Зямлі і ў Міжземнамор’і для стварэння пахаў. У склад духоў увайшлі кампаненты алоэ, шафрана, ружа, сандалавага дрэва, карыцы, герані, бергамота і інш.

Ватыканскую аптэку называюць самай загружанай аптэкай у свеце: штодзень яе супрацоўнікі абслугоўваюць ад 2 да 2,5 тысяч кліентаў. Каля палова з іх — жыхары Ватыкана, супрацоўнікі Рымскай курыі і іх сем’і. Другая палова — турысты.

Да ўласнай вытворчасці аптэкі належаць наступныя тавары: крэм для прадухілення пролежняў, эліксіры з анісу і хініну, шэсць водараў мыла, лавандавая вада, ласьён супраць акнэ і спецыяльны ласьён пасля галення.

Усяго ў аптэцы прадстаўлена каля 42 тысяч найменняў — лекі, сродкі асабістай гігіены і касметыкі з Італіі, Швейцарыі, Францыі, Германіі і ЗША.

4
а ф ь л А / Адказаць
05.09.2018 / 13:44
Лучше пускай налаживают выпуск презервативов и антипедофилина для своих пастеров в Ирландии, США, Великобритании и Испании которые десятками лет подвергают насилию малолетних под ширмой искупления перед всевышним. Почему молчат журналисты? Самое время взять интервью и у белорусских религиозных организаций.
1
ЯНКА / Адказаць
05.09.2018 / 14:02
✟ Значыць, у касьцёлах таксама махаюць кадзілам? А я думаў, толькі ў праваслаўных цэрквах... :) 👼
0
Чытач / Адказаць
05.09.2018 / 14:17
Ці наўрад гэтая парфума мае беларускія назвы, аднак аўтары карыстаюцца каталіцкай тэрміналогіяй.
Мацвей/Матфей 2-11
Пераклад секцыі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі:
Калі ўвайшлі ў дом, убачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго. Упаўшы, пакланіліся Яму і, адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міра.
Пераклад БПЦ:
І, увайшоўшы ў дом, яны ўбачылі Дзіця́ з Марыяю, Маці Яго, і, па́ўшы, паклані́ліся Яму; і, адкры́ўшы ска́рбніцы свае, прыне́слі Яму дары́: золата, ла́дан і смі́рну.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру