05.09.2018 / 13:34

Брытанская паліцыя назвала імёны атручвальнікаў Скрыпалёў у Солсберы 45

Да атручвання былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы датычныя Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў, заявіла каралеўская пракуратура Англіі і Уэльса. На думку следства, яны вярнуліся ў Расію 4 сакавіка

Daniel Sandford / Twitter

Падазраваныя ва ўжыванні атрутнага рэчыва «Навічок» у Солсберы вярнуліся ў Расію 4 сакавіка 2018 года, гаворыцца ў сумеснай заяве каралеўскай пракуратуры і паліцыі Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters.

Сьледчыя лічаць, гэта былі Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

«Ёсць дастаткова падстаў для таго, каб прад'явіць абвінавачванні расійскім грамадзянам Аляксандру Пятрову і Руслану Башыраву, у тым ліку ў змове з мэтай забойства ў Солсберы з дапамогай атрутнага газу», - цытуе дакумент The Telegraph.

Сляды атрутнага рэчыва класа «Навічок» знойдзены ў гасцінічным нумары, дзе спыняліся Пятроў і Башыраў. Абодва расіяніны, лічыць следства, прыбылі ў Вялікабрытанію 2 сакавіка.

8
? / Адказаць
05.09.2018 / 13:42
Ну вось, пуцін, а ты гаварыў дакажыця?
8
Павел Ас / Адказаць
05.09.2018 / 13:43
А навошта іх шукаць? Недзе ў багне чарвей кормяць. Вось і ўся любоў кіраўніцтва да сваіх скрэпанутых халопаў.
11
gb / Адказаць
05.09.2018 / 13:44
кремль ждет трибунал!!!
Паказаць усе каментары/ 45 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру