Міністэрства абароны Расіі збіраецца пабудаваць за 65 кіламетраў ад Масквы гіганцкую праваслаўную царкву, якая будзе сімвалізаваць «духоўнасць рускага войска». Храм будзе знаходзіцца ў парку «Патрыёт» каля горада Кубінка з насельніцтвам 20 тысяч чалавек.

Храм спраектаваны ў «манументальным руска-візантыйскім стылі». Яго вышыня з крыжам складзе 95 метраў — як у трыццаціпавярховіка. Царква стане трэцім па вышыні праваслаўным храмам свету.

На плошчы 11 тысяч квадратных метраў змогуць адначасова маліцца да 6000 вернікаў.

Храм плануецца ўзвесці да 2020 года за ахвяраванні вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0