DELFI / Kiril Čachovskij
З 3 верасня ў Літве пачалі працаваць радары, якія фіксуюць сярэднюю хуткасць руху аўтамабіля. На дадзены момант такіх прылад ўстаноўлена 25, паведамляе Delfi.
Першы дэтэктар фіксуе хуткасць і час на пачатку пэўнага адрэзка дарогі, другі - у канцы. Сістэма падлічвае сярэднюю хуткасць руху аўтамабіля на гэтым адрэзку. Калі хуткасць перавышана, тады парушальнік атрымае штраф.
Дзейнічае «зніжка» ў некалькі кіламетраў на карысць кіроўцы, перад кожным радарам стаіць папераджальны знак.
Радары будуць перадаваць дадзеныя ў Рэгістр адміністрацыйных правапарушэнняў. Гэта значыць, што ўсе парушальнікі будуць атрымліваць апавяшчэнні аб прызначэнні штрафаў.
У будучыні такія радары будуць счытваць дадзеныя аб страхоўцы аўтамабіля, тэхаглядзе і правяраць аплату падатку на дарогі.