05.09.2018 / 16:38

Мінабароны Расіі прызнала авіяўдары ў Сірыі 2

Міністэрства абароны Расіі пацвердзіла нанясенне авіяўдараў у сірыйскай правінцыі Ідліб. Напярэдадні пра гэта паведамлялі СМІ і праваабарончыя арганізацыі, піша bbc.com

4 верасня чатыры самалёты з авіябазы Хмеймім нанеслі ўдары высокадакладнымі боепрыпасамі па аб'ектах групоўкі «Джэбхат ан-Нусра» ў правінцыі Ідліб, заявіў прадстаўнік ведамства.

Паводле Мінабароны РФ, удар быў нанесены па размешчаных па-за населенымі пунктамі складах, дзе захоўваліся беспілотныя лятальныя апараты. Таксама ўдары былі нанесеныя па «выяўленых раёнах запуску ўдарных беспілотнікаў», якія здзяйснялі напады на расійскую авіябазу Хмеймім і населеныя пункты ў правінцыях Алепа і Хама.

Напярэдадні цэнтр маніторынгу правоў чалавека ў Сірыі, які базуецца ў Лондане, паведаміў пра авіяўдары расійскіх Ваенна-касмічных сіл па цэлях у Ідлібе. Агенцтва Франс Прэс паведамляла пра загінулых, у тым ліку дзяцей, і некалькіх дзясятках параненых.

0
Ляксандра / Адказаць
05.09.2018 / 19:02
Минобороны не "признало" (оно что,отрицало?),а "подтвердило".Что за безграмотность в заглавиях?.Кстати,не первая.
0
Павел Ас / Адказаць
05.09.2018 / 19:22
Туркі не супакояцца пакуль не адпомсцяць :( Чакаю чарговую дзяўчынку-блогершу на каленях Эрдагана, якая распавядае пра чарговыя злачынствы скрэпанутых "касманаўтаў".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру