05.09.2018 / 16:56

Шведскі клуб «Мальмё» звінаваціў мінскае «Юнацтва» ў крадзяжы ручнікоў, чайніка і шампуня 29

Менеджар хакейнага клуба «Мальмё» Эндзі Фагерстром размясціў у сваім твітары фатаграфіі гасцявой пераапранальні пасля матчу Лігі чэмпіёнаў з «Юнацтвам». Па словах супрацоўніка шведскага клуба, ён выявіў знікненне ручнікоў, шампуня і чайніка, піша tut.by.

— Гэта дзіка. Дарэчы, у гатэлі яны таксама адзначыліся. Клуб павінен неяк адказаць за гэта. Крадзеж ніяк не суадносіцца ў мяне з узроўнем Лігі чэмпіёнаў, — сказаў у інтэрв'ю найбуйнейшай газеце Швецыі Aftonbladet дырэктар «Мальмё» Патрык Сільвегорд.

Спартовы дырэктар Лігі чэмпіёнаў Бо Ленартсан заявіў шведскаму выданню, што распачатае расследаванне інцыдэнту.

— Так, мы разбіраемся з гэтым. Не ведаю ўсіх дэталяў, але з таго, што мне вядома, усё вельмі сур'ёзна.

— Вы ўжо звязваліся з «Юнацтвам»?

— Так, наш офіс у Цугу кантактуе з імі.

— Гэта значыць Ліга сур'ёзна паставілася да эпізоду?

— Вядома! З дапамогай турніру мы ж спрабуем пабудаваць еўрапейскую хакейную супольнасць, сцерці межы паміж краінамі. Тое, што адбылося, — абсалютна недапушчальна.

Матч завяршыўся перамогай «Мальме» з лікам 4:1.

0
Юрась / Адказаць
05.09.2018 / 16:59
Да уж. Сорам і ганьба на ўвесь свет. А ў хокей гуляюць дзеткі ня бедных бацькоў.
2
Alisa / Адказаць
05.09.2018 / 17:00
няма слоў... затое ёсць чайнік і шампунь!!!! навошта словы ????
1
МН / Адказаць
05.09.2018 / 17:08
Зрусiфiкаваныя дзiкуны! Насельнiцтва без гонару, без культуры, без роднай мовы.
Паказаць усе каментары/ 29 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру