05.09.2018 / 17:31

Алімпійскі агонь у Токіа запаляць у гадавіну землятрусу

Алімпійскі агонь Гульняў у Токіа будзе запалены ў гадавіну землятрусу 2011 года - 11 сакавіка 2020 года, паведамляюць інфармагенцтвы.

Фукусіма аказалася адной з трох прэфектур, разам з Іватэ і Міягі, найбольш пацярпелых ад самага магутнага за ўсю гісторыю Японіі землятрусу і цунамі. Падземныя штуршкі справакавалі буйную радыяцыйную аварыю на АЭС «Фукусіма-1».

У выніку прыроднага катаклізму загінулі 16 тысяч чалавек.

Эстафета алімпійскага агню прадоўжыцца больш за чатыры месяцы. 24 ліпеня 2020 года, у дзень цырымоніі адкрыцця Гульняў, факел будзе дастаўлены на нацыянальны стадыён Токіа.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру