Улады Крыма пацвердзілі інфармацыю пра выкід хімічных рэчываў, які адбыўся ў горадзе Армянск, піша tass.ru.

У Армянску месціцца завод «Чырвоны тытан» — найбуйнейшы вытворца дыяксіду тытану ва Усходняй Еўропе. Таксама на заводзе плошчай 4,7 тысячы гектара робяць серную кіслату, сульфат алюмінію, вадкае натрыевае шкло, жалезны купарос.

Улады Крыма сцвярджаюць, што прымаюцца меры для аховы насельніцтва і прыроды ў Армянску і, пры неабходнасці, яны будуць пашыраныя на суседні горад Краснаперакопск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0