05.09.2018 / 20:38

«Аліварыя» павялічыла вытворчыя магутнасці на мільён дэкалітраў у год 22

Піваварная кампанія «Аліварыя» зможа выпускаць на 1 мільён дэкалітраў піва ў год больш праз увядзенне ў эксплуатацыю шасці новых цыліндра-канічных танкаў — ёмістасцяў, прызначаных для закісання піва. Урачыстая цырымонія запуску новага абсталявання адбылася ў сераду 5 верасня.

Так выглядаюць новыя ЦКТ.

Агулам усе работы, пачынаючы ад абароны інвестыцыйнага праекта, занялі год і каштавалі амаль 2 мільёны рублёў. Інвестыцыі плануецца акупіць цягам бліжэйшых трох гадоў.

У будучым «Аліварыя» плануе працягнуць маштабную мадэрнізацыю прадпрыемства, павялічыць аб'ёмы вытворчасці піва, а таксама аб'ёмы імпартазамяшчэння.

Варта адзначыць, што піўны рынак у Беларусі расце: аб'ёмы продажу піва ў першым паўгоддзі 2018-га выраслі амаль на 6%, да 442 мільёнаў літраў. Гэта больш за 46 літраў піва ў год на аднаго беларуса.

nn.by

5
Мікаля / Адказаць
05.09.2018 / 21:08
Успамінаю Аліварыю 90-х .гэта было ПІВА!!!.А пасля рэканструкцыі і прыватызацыі нават не ведаю хто яго ўжывае?раней на заводзе піўныя дрожджы прадавалі...А цяпер-не...кажуць небеспечна... атруціцца можна
0
Васисуалий Лоханкин / Адказаць
05.09.2018 / 21:48
Кому-то достаётся 92 литра ...)
Аливарию не пью...)
0
Макар / Адказаць
05.09.2018 / 22:10
пасля 0,5 аліварыі канкрэтнае пахмелле. не ведаю хто яго ўжывае. не піва, а нейкая лайтверсія неважна якога бухла
Паказаць усе каментары/ 22 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру