Аб гэтым БелТА паведамілі ў Гродзенскім абласным упраўленні МНС.

Каля 13.20 на пульт дзяжурнага МНС паступіла паведамленне аб сур'ёзнай аварыі на дарозе Гродна-Парэчча.

Недалёка ад вёскі Каменная Русота сутыкнуліся «Фольксваген» і «Аўдзі». «У першым аўтамабілі акрамя кіроўцы знаходзіліся два пасажыры. Аднаго з іх заціснула ў салоне.

З дапамогай спецпрылады ён быў разблакаваны. Мужчыну з траўмамі шпіталізавалі», - распавялі ў абласным упраўленні МНС.

Таксама шпіталізацыя спатрэбілася кіроўцу «Аўдзі». Кіроўца «Фольксвагена» і яшчэ адзін пасажыр не пацярпелі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0