05.09.2018 / 19:10

«Гэтая інфармацыя — фэйк». «Юнацтва» запатрабуе выбачэнняў ад «Мальмё» за абвінавачванні ў крадзяжы 10

Генеральны дырэктар мінскага «Юнацтва» Аляксей Торбін у каментары tut.by абверг заявы прадстаўніка шведскага клуба «Мальмё», які сцвярджае, што хакеісты беларускай каманды выкралі з пераапранальні ручнікі, шампунь і чайнік.

Аляксей Торбін. Фота Дзмітрыя Брушко, tut.by.

— Адразу ж пасля публікацыі гэтай інфармацыі я звязаўся з менеджарам каманды Крысціянам Вінбергам. Спецыяльна ўдакладніў у яго, ці ёсць у клуба афіцыйныя прэтэнзіі. Ён заявіў, што не. Пры гэтым Крысціян сказаў, што не ўпаўнаважаны выбачацца. Хацелася пагаварыць і з кіраўніцтвам каманды, але яны зараз накіроўваюцца на гульню ў Мінск. Будзем размаўляць на месцы.

Хачу сказаць, што гэтая інфармацыя — фэйк. Ні пра які крадзеж не можа быць і гаворкі. Варта разумець, што клубы прадастаўляюць гасцявой камандзе розныя расходныя матэрыялы. Напрыклад, матузкі і шампунь. Мы, са свайго боку, забяспечым гэтым «Мальмё».

Я таксама здзіўлены іх словамі, што мы неяк нядобра павялі сябе ў гатэлі.

Толькі што меў зносіны з прадстаўнікамі гатэля, у якім мы жылі. Яны пацвердзілі, што да нашай каманды няма ніякіх прэтэнзій.

Дарэчы, гатэль знаходзіцца праз дарогу ад арэны. Мы былі там да самае раніцы. Калі ў клубе выявілі знікненне рэчаў, чаму не прыйшлі да нас вырашыць пытанне? Чаму не звярнуліся ў праваахоўныя органы? Я асабіста быў з камандай падчас гэтага выезду і гатовы пацвердзіць, што да нас не было ніякіх прэтэнзій.

Арэна абсталяваная відэакамерамі. Хіба нельга было з іх дапамогай праверыць інфармацыю? Замест гэтага нейкі іх супрацоўнік размяшчае ў сябе ў твітары гэтыя фатаграфіі з абразлівымі каментарамі. Гэта ўзровень такой сур'ёзнай каманды, як «Мальмё»?

Мы абавязкова будзем патрабаваць афіцыйных прабачэнняў ад клуба і будзем прасіць Лігу чэмпіёнаў разабрацца, ці карэктна паводзіць сябе шведскі клуб, — сказаў Торбін.

Нагадаем, што ў чацвер у 19.00 «Юнацтва» згуляе дома з «Мальмё».

1
Axel Justas / Адказаць
05.09.2018 / 19:33
А асадачак застаўся...
2
Олег / Адказаць
05.09.2018 / 19:57
Я верю представитель шведской команды.
6
Ерму Зевич / Адказаць
05.09.2018 / 20:23
Наперад, Юнацтва!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру