05.09.2018 / 19:57

Энтузиасты создают звуковую карту диалектных особенностей Беларуси — присоединиться может каждый 22

«У Еўропе прынята шанаваць не толькі нацыянальныя мовы, але і іх лакальныя разнавіднасці. У Польшчы на дыялектах выходзяць перыядычныя выданні, у Нямеччыне мясцовыя словы называюць гандлёвыя маркі, у Велікабрытаніі ёсць мапа акцэнтаў усіх куткоў краіны. Беларусь на дыялекты не бяднейшая, і нам трэба вучыцца гэта ўсведамляць. Рабіць гэта найпрасцей, калі ўсё багацце — проста перад вачыма, — піша на сайце natatnik.by Іна Хоміч, ініцыятарка стварэння гукавой мапы гаворак Беларусі. 

Першыя запісы, змешчаныя на мапе, ахопліваюць пакуль толькі Берасцейшчыну, бо паходзяць з уласных архіваў ініцыятараў. Але дапаўняць яе можа кожны, для гэтага на сайце створаная магчымасць даслаць свой аўдыёзапіс.

«Акрамя чыста адукацыйнага значэння, гукавая мапа, мы спадзяемся, будзе месць яшчэ і навуковае, — пэўная Іна Хоміч. — Якасныя запісы з правільна занатаванымі дадзенымі могуць дапамагчы ў працы лінгвістам, этнографам, культуролагам. Таму што мы зафіксуем не проста гукі, але і сэнсы: інфармацыю этнаграфічнага, гістарычнага, культурнага і сацыяльнага значэння.

Рэспандэнтамі не абавязкова павінны быць спевакі, народныя майстры або начальнікі сельсаветаў. Ваша родная бабуля з хутара на два чалавекі не менш значная крыніца для мапы. І яе аповед пра заляцанні вашага дзеда таксама каштоўны. Ці нават проста апісанне рэцэпту, па якім яна вось цяпер, на ваш прыезд, гатуе аладкі».

Інфармацыю пра фармат і пашпартныя дадзеныя запісу можна прачытаць непасрэдна на старонцы мапы.

8
Студэнты філфака БДУ / Ответить
05.09.2018 / 20:16
Якія гаворкі? Якія дыялекты? А што даследуеце? Структуру змешанага маўлення? Скутак паланізацыі і русіфікацыі беларусаў? Няхай стваральнікі надыбаюць дзе дыялекталагічны атлас, створаны 60 гадоў таму (Беларусь тады была беларускамоўнаю), — ён ідэальна раскажа пра асаблівасці беларускіх гаворак. Дый пачытайце што пра дыялекты (мы маем аж цэлыя 2 + сярэднебеларускія гаворкі) — прац, прысвечаных гэтай галіне мовазнаўства дужа багата.
8
ўантуфры / Ответить
05.09.2018 / 20:25
Мапа створана вельмі перадузята - на Палессі акрамя Давід-Гарадка, яны запісалі выключна украінскія говары, а потым ходзяць размовы, што гэта - палеская гаворка. У мяне сваякі з Палесся - як з усходняга, так і з заходняга. Так, на заходнім Палессі ёсць украінскія вёскі даўнішніх перасяленцаў з Украіны - там жылі людзі з украінскім говарам. Але побач з імі былі вёскі, дзе жылі людзі, якія па іншаму апраналіся, іх украінцы звалі шляхтай - у іх быў беларускі говар. Я недаўна ездзіў у брэсцкае Палессе пад Кобрын - там говар як маіх сваякоў ва ўсходнім Палессі - беларускі, але крыху не такі класічны, на украінскі зусім не падобны. Напрыклад, мыш яны завуць "муш". Замест "тэлефон, фанар" кажуць "ціліхвон, хванар".
0
Свой / Ответить
05.09.2018 / 20:58
Неяк у 80-х давялося пабываць у весцы Квачы, што па дарозе з Гарадзеи у Нясьвиж, недзе з правага боку. У гэтай весцы и яшчэ здэцца адной побач... людзи моцна "о"-кали. А у иншых весках было звычайнае бел. "аканьне". Мне дзиуна и вельми цикава было чуць: "мамо", "тато", "сало"... Каб вы паехали ды записали гаворку, магчыма яшчэ парачку старых людзей можна знайсьци, каб не зьник бязсьледна гэты феномен.
Показать все комментарии/ 22 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера