05.09.2018 / 20:32

«Газпром» пачаў укладку марской часткі газаправода «Паўночны паток - 2» 7

У Фінляндыі пачалі класці трубы газаправода «Паўночны паток - 2», паведамляе ria.ru са спасылкай на Nord Stream 2 AG.

«Сёння У 13:25 (па цэнтральнаеўрапейскім часе) судна Solitaire пачало працу па ўкладцы газаправода «Паўночны паток - 2» у Фінскім заліве», - удакладнілі ў кампаніі.

Плануецца, што працы будуць ісці кругласутачна і без выхадных. «Да і пасля кладкі труб даследчае судна будзе выконваць абследаванне марскога дна для праверкі дакладнага стану газаправода», - дадалі ў Nord Stream 2 AG.

Усе меры бяспекі ўзгодненыя з транспартным агенцтвам Фінляндыі і памежнай службай, а працы ідуць пад кантролем нацыянальных уладаў.

«Паўночны паток - 2» прадугледжвае будаўніцтва двух нітак газаправода ад расійскага ўзбярэжжа да Германіі праз Балтыйскае мора. Трубаправод плануецца пракласці побач з дзеючым «Паўночным патокам».

Ён пройдзе праз тэрытарыяльныя або выключныя эканамічныя зоны краін, размешчаных ля берагоў Балтыйскага мора, - Расіі, Фінляндыі, Швецыі, Даніі і Германіі. Дазволу на будаўніцтва кампаніі-аператару «Паўночнага патоку - 2» Nord Stream 2 AG выдалі ўсе гэтыя дзяржавы, акрамя Даніі.

2
Сенатор Макей / Адказаць
06.09.2018 / 12:54
Вот и вся европейская солидарность. Много слов, мало дел.

Германия продала России и Украину и Беларусь.

Спасибо тебе Германия.
2
Litvin / Адказаць
06.09.2018 / 13:24
Фіны забыліся, як оркі парабацілі іх спачатку пад імпэрскім, а потым пад савецкім сьцягам? Зараз Украіна знаходзіцца ў такой жа сытуацыі, як Фінляндыя ў 1940 годзе на пачатку савецка-фінскай вайны. Так, як забівалі фінаў, цяпер забіваюць украінцаў. І прайшло ўсяго-ткі 78 гадоў!... Але крамлёўскія мільярды сьціраюць нацыянальную памяць. На яе закрываюць вочы нават фіны, каб урваць гэтыя лярды. А вы яшчэ папракаеце беларусаў чаркай-шкваркай...
2
Васіль Кот / Адказаць
06.09.2018 / 15:37
Новы пакт Молатава-Рыбентропа!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру