Чатыры беларускія атлеты дыскваліфікаваныя за ўжыванне забароненых прэпаратаў, а трэнер - за іх прызначэнне. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА), паведамляе БелТА.
Дысцыплінарная антыдопінгавая камісія вынесла рашэнне аб дыскваліфікацыі тэрмінам на чатыры гады ў дачыненні да трэнера Сяргея Вішнякова (цяжкая атлетыка), тэрмінам на два гады ў дачыненні да спартсменак Анастасіі Станкевіч (плаванне) і Аляксандры Міранковой (цяжкая атлетыка), тэрмінам на адзін год у дачыненні да спартоўца Арцёма Данільчыка (цяжкая атлетыка) і спартсменкі Аліны Шчапанавай (цяжкая атлетыка).
Як растлумачылі ў НАДА, Сяргей Вішняк дыскваліфікаваны за прызначэнне спартоўцам у спаборніцкі перыяд забароненай субстанцыі. У допінг-пробах цяжкаатлетаў Арцёма Данільчыка, Аліны Шчапанавай і Аляксандры Міранковой выяўленая забароненая ў спорце субстанцыя (дыметылпентыламін). У спартоўцаў ануляваныя вынікі, дасягнутыя імі ад 3 красавіка 2018 года.
У допінг-спробе Анастасіі Станкевіч знойдзены мельдоний. Па рашэнні камісіі ануляваныя вынікі, дасягнутыя спартсменкай ад 16 студзеня 2018 года.