У Гродне пачалі ўзводзіць новы жылы мікрараён Грандзічы. Ён будзе пабудаваны на поўначы абласнога цэнтра.

Цэнтр Гродна.

Цэнтр Гродна.

Мяркуецца, што на тэрыторыі 640 гектараў у будучыні змогуць жыць больш за 65 тысяч жыхароў.

Ужо цяпер насельніцтва Гродна перавысіла 370 тысяч чалавек. Гэта пятае месца сярод гарадоў краіны па колькасці жыхароў. Аднак Віцебск і Магілёў зусім блізка — там жывуць адпаведна на 7 і 10 тысяч чалавек больш.

Некалькі гадоў таму ў Гродна пачалося будаўніцтва мікрараёна Альшанка. У ім ужо жыве больш за 30 тысяч чалавек, і гэта лічба мае павялічыцца як мінімум удвая.

З такімі тэмпамі будаўніцтва Гродна неўзабаве выйдзе на трэцяе месца ў краіне пасля Мінска і Гомеля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?