Дональд Трамп, які прыняў у Белым доме эміра Кувейта шэйха Сабаха IV аль-Ахмад аль-Джабэр ас-Сабаха, паведаміў, што ніколі не абмяркоўваў магчымасць забойства прэзідэнта Сірыі Башара Асада, піша Радыё Свабода.

Пра тое, што ў красавіку 2017 года Трамп выказваў намер зьнішчыць Асада, паведаміў вядомы журналіст Боб Вудвард у кнізе «Страх. Трамп у Белым доме».

Паводле Вудварда, пасьля праведзенай сірыйскім рэжымам хімічнай атакі Трамп прапанаваў міністру абароны ЗША Джэймсу Мэтысу «пазбавіцца» ад Асада. Мэтыс аддаў перавагу больш традыцыйнай стратэгіі дзеянняў.

Трамп чарговы раз выказаў сумнеў у кампэтэнтнасці Вудварда (аднаго з найбольш вядомых амерыканскіх журналістаў) і падкрэсліў, што ягоную кнігу варта лічыць творам мастацкай літаратуры.

Трамп таксама паведаміў, што ён будзе «вельмі злосны», калі «бойня» ў правінцыі Ідліб будзе працягвацца — раней войскі Асада пачалі наступ у гэтай правінцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0