5 верасня ў адной з вайсковых часцей Слонімскага гарнізона учыніў самагубства радавы А. Арлоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. 

Хлопцу было 20 гадоў, да заканчэння службы яму заставалася крыху больш за паўгода.

Паведамляецца, што прычынай суіцыду сталі асабістыя абставіны, не звязаныя з вайсковай службай.

Праверку па гэтым факце вядзе Следчы камітэт, у вайсковай часці працуе камісія Міністэрства абароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0