eurovisionary.com
Расійская ўдзельніца «Еўрабачання-2018» Юлія Самойлава апублікавала ў сваім інстаграме відэазапіс, на якім заявіла пра гатоўнасць эміграваць з Расіі. Пра намер пераехаць Самойлава распавяла ў відэа, якое выклала ў «гісторыі».
Акрамя таго, яна таксама апублікавала фатаграфію з маскоўскага аэрапорта Шарамецьева, аднак не суправадзіла яе подпісам.
Раней Юлія Самойлава выпусціла аўтабіяграфію, у якой, сярод іншага, распавяла пра выпадкі дыскрымінацыі з-за інваліднасці, а таксама распавяла пра «трохі крымінальнае дзяцінства».
Сваёй творчасці Юлія Самойлава ў кнізе прысвяціла нямала старонак, аднак «Еўрабачання» яна амаль не тычыцца.