06.09.2018 / 09:34

Жыхарка Маладзечна вырасціла вельмі дзіўную бульбіну ФОТА 6

Бульбу незвычайнай формы вагай 1 207 грам 80-гадовая жанчына выкапала на лецішчы ў Маладзечанскім раёне, піша kraj.by. 

— Вясной я пасадзіла 5-літровае вядзерца бульбы. Стала капаць і накапала дзве сеткі. Бульбачка вырасла буйная, — распавядае Алена Аляксееўна. — Дзе па дзве, дзе па чатыры пад клубнем. А гэтую капаю і думаю, што за камень ляжыць. Рыдлёўка ўвесь час ўразалася ў клубень. Я яе абкапала, дастаю з зямлі і бачу: пад кустом «цуд», а не бульба! Выгадавала мутанта, — дзівіцца яна.

4 верасня Алена Пятровіч прывезла «мутанта» ў Маладзечна, каб, як яна прызналася, узважыць дзеля цікавасці. Вынік жанчыну ўразіў.

1
ўантуфры / Адказаць
06.09.2018 / 09:43
Перабрала бабця з угнаеннямі. Пэўна і у сярэдзіне будзе "супрыз".
3
ізятоп / Адказаць
06.09.2018 / 09:58
Чарнобыль. Смачна есці...
2
Турыст з Чарлёны / Адказаць
06.09.2018 / 10:43
Зраслося некалькі бульбін, і ніякіх мутацый. Ці бабця праверыла паслядоўнасць нуклеатыдаў у гэтым "мутанце"?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру