Увечары 2 верасня ў міліцыю звярнуўся жыхар аграгарадка Хацежына: невядомы, назваўшыся доктарам, чапляўся да яго дачкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

Як распавёў бацька, яго 7-гадовая дачка гуляла на вуліцы. Да яе падышоў невядомы мужчына, прадставіўся доктарам і сказаў, што трэба яе агледзець «ад вірусаў». Далей незнаёмец завёў дзяўчынку за будынак электрашчытавой, дзе, зняўшы з яе бялізну, стаў аглядаць і мацаць. Пасля гэтага зламыснік апрануў дзіця і з'ехаў на ровары. Вярнуўшыся дадому, дзяўчынка пра доктара распавяла бацькам.

У распараджэнні міліцыі ёсць фота мужчыны, асоба якога цяпер высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0