Хадайніцтва аб правядзеньні закрытага паседжаньня падаў пракурор, піша Радыё Свабода.

6 верасьня ў працэсе па справе аб сьмерці Аляксандра Коржыча пройдзе закрытае паседжаньне. Хадайніцтва аб ім падаў дзяржаўны абвінаваўца. Ён абгрунтаваў гэта неабходнасцю агучвання інфармацыі, якая датычыць «асобных пытанняў праходжаньня вайсковай службы», а таксама «стану здароў’я фігурантаў справы».

У працэсе быў абвешчаны кароткі перапынак, падчас якога журналістаў папрасілі выйсці з залі. З удзельнікаў працэсу возьмуць падпіску аб неразгалошванні ўсяго пачутага ў зале суда ў гэты дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0