06.09.2018 / 10:27

Марадону сватаюць на пасаду галоўнага трэнера клуба з Мексікі 5

Чэмпіён свету па футболе і былы галоўны трэнер зборнай Аргенціны, а цяпер старшыня праўлення брэсцкага «Дынама», Дыега Марадона можа аднавіць трэнерскую кар'еру ў Мексіцы. Пра гэта паведамляе журналіст TyC Sports Марцін Арэвала.

- Ужо заўтра мы можам стаць сведкам прызначэння Марадоны ў «Дарадос дэ Сіналоа». Спадзяюся, ён атрымае гэтую працу і зноў стане галоўным трэнерам, - напісаў журналіст у сваім Instagram.

Клуб «Дарадос дэ Сіналоа» выступае ў другой па сіле лізе Мексікі.

Адзначым, што на мінулым тыдні Марадона павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з днём нараджэння і заявіў пра гатоўнасць прыступіць да працы з Брэсцкай «Дынама».

0
Маклай / Адказаць
06.09.2018 / 10:32
Ясно с Марадоной: Приехал, получил морковку, колхозный домик, подъёмные, пожил немного и поехал дальше (так происходит в лукашенковских "агрогородках" РБ)... А Марадона - Хитрован! Дерзай, Марик!
0
dalwitz / Адказаць
06.09.2018 / 10:41
Летун многостаночник ...
0
КРЕМЕНЬ / Адказаць
06.09.2018 / 10:42
Талантливые люди нужны везде.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру