Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса. На сустрэчы абмяркоўваліся сітуацыя ў эканоміцы, пытанні планавання бюджэту на наступны перыяд, а таксама падрыхтоўка да правядзення II Еўрапейскіх гульняў, стан спраў і перспектывы ў беларускім футболе, паведамляе БЕЛТА.

«Я хацеў бы, каб вы вельмі коратка мне сказалі, вывучыўшы сітуацыю гэтага года, як мы ў эканоміцы развіваемся. З улікам тых выклікаў, якія ёсць і якія магчымыя. Натуральна, з выхадам на фінансы, — сказаў кіраўнік краіны. — Другое — планаванне. Будучы год. Шмат чую з СМІ пакуль — у вас там ідуць спрэчкі паміж вамі, магчыма, і былымі членамі ўрада аб тым, што трэба планаваць і вярстаць бюджэт на 2—3 гады, а, можа, ужо і на пяць наперад. Ваш пункт гледжання, пункт гледжання ўрада на гэта? Але, тым не менш, пакуль мы тут разважаем пра нейкія больш доўгія тэрміны, у нас наперадзе 2019 год. Якая праца ва ўрадзе вядзецца?

Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць абмеркаваць пытанні, звязаныя з фарміраваннем ўрада, яго структурай. «Можа быць, нейкія ёсць прапановы па перабудове самой структуры ўрада, схемы пабудовы, развіцця нашага ўрадк. Я гатовы выслухаць. І калі я не гатовы адказаць сёння, то мы прапрацуем гэтыя пытанні грунтоўна, каб рабіць нейкія крокі ў будучыні», — адзначыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама пазначыў тэму падрыхтоўкі да правядзення ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе: «Пазаўчора ў мяне быў Качыянчыч (прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Янез Качыянчыч). Мы з ім абмяркоўвалі праблемы нашай еўрапейскай алімпіяды. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што мы не павінны замахвацца на вялікія траты, як гэта было, дапусцім, у Азербайджане (у нас няма такіх грошай). Ды і не трэба. Мы, як я сказаў тады, павінны вызначыцца сваёй душэўнасцю, адкрытасцю нашай дзяржавы, народа і правесці прыгожыя Еўрапейскія гульні. Як ідуць справы ў нас тут?»

Улічваючы, што Сяргей Румас ўзначальвае і Беларускую федэрацыю футбола, кіраўнік краіны пацікавіўся станам спраў і перспектывамі ў гэтай сферы: «Народная гульня, самая маштабная гульня, якая прыцягвае больш за ўсё насельніцтва. Радавацца асабліва тут няма чаму, але тым не менш, якія там у нас ёсць перспектывы?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0