Карпарацыя па кіраванні даменнымі імёнамі і IP-адрасамі (ICANN) папярэдзіла пра магчымыя збоі ў працы інтэрнэту ў кастрычніку 2018 года.

Прычынай збояў можа стаць «першая ў гісторыі змена крыптаграфічных ключоў, якія служаць абаронай для сістэмы даменных імёнаў», гаворыцца ў апублікаванай ICANN заяве.

Чакаецца, што з цяжкасцямі пры адкрыцці сайтаў сутыкнецца «толькі невялікі адсотак інтэрнэт-карыстальнікаў».

Змена крыптаграфічных ключоў папярэдне намечана на 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0