Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец быў затрыманы 5 верасня ў Курапатах. Да суда ён знаходзіўся ў ізалятары на вуліцы Скарыны, куды яго даставілі пасля пяці гадзін, праведзеных у Бараўлянскім РАУСе.
Сёння над ім прайшоў суд. Паўла асудзілі на 10 сутак.
Нагадаем, што Павел Севярынец абвясціў на 9 верасня масавую акцыю ў Курапатах.