06.09.2018 / 13:22

МЗС Беларусі прапануе Польшчы «сіметрычна» адкрыць архівы 10

11-14 верасьня намесьнік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка наведае Варшаву, дзе пройдуць беларуска-польскія кансультацыі. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз, піша Радыё Свабода

Акрамя абмеркаваньня супольных праблемаў палітычных адносінаў, намесьнік міністра будзе сустракацца з кіраўніцтвам Нацыянальнага польскага архіву. Мяркуецца, што будзе разглядацца магчымасьць адкрыцьця польскіх архіваў для беларускіх дасьледчыкаў і беларускіх для польскіх.

Таксама ў Алега Краўчанкі заплянаваныя кантакты з прадстаўнікамі інтэлектуальнай эліты Польшчы і навукоўцамі, якія працуюць у сфэры міжнароднага супрацоўніцтва.

Пакуль невядома, ці будзе ўздымацца пытаньне перамяшчэньня жыхароў Польшчы і Беларусі, якія жывуць у так званай памежнай зоне. Польскі бок ужо даўно выканаў усе прававыя працэдуры, аднак да гэтага часу ніякіх станоўчых зьменаў не адбылося.

Анатоль Глаз патлумачыў, чаму прыпамежны рух з Польшчай і Літвой яшчэ не пачаў дзейнічаць.

«На гэты момант гатоўнасьць памежнай інфраструктуры для шырокага павелічэньня прагназаванага патоку нельга назваць здавальняючай. На жаль, яна для гэтага не падрыхтаваная. Да таго ж нерытмічна працуюць на мяжы палякі і літоўцы. Адпаведна, пакуль гэтае пытаньне ня вырашанае, прыпамежны рух ня дзейнічае», — сказаў прадстаўнік МЗС.

Беларусь мае агульную мяжу з трыма краінамі Эўразьвязу — Латвіяй, Літвой і Польшчай. Адрозна ад Літвы і Польшчы, прыпамежны рух з Латвіяй ажыцьцяўляецца ўжо ня першы год. Як неаднаразова заяўлялі прадстаўнікі і Латвіі, і Беларусі, праблемаў там не ўзьнікае.

5
Феликс / Адказаць
06.09.2018 / 13:38
МИД Беларуси- позор Беларуси.
4
сік / Адказаць
06.09.2018 / 13:42
Нельга пускаць нікуды лукашэнскіх даследнікаў, якія сваімі саўгасна-камуністычнымі рыламі спэцкаюць любыя веды.
0
Элтон Макс / Адказаць
06.09.2018 / 14:29
@Феликс ну а что хотеть от МИДа так называемого "всеми любимого" ? Рыба гниет с головы.
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру