Інцыдэнт адбыўся 1 верасня. Міліцыянты Аляксандр Гідлеўскі і Дзмітрый Конюх дзяжурылі на вуліцы Уральскай і заўважылі на трэцім паверсе шматпавярховіка чалавека, які стаяў на самым краі акна і крычаў, што саскочыць, піша БелТА.

Дзмітрый Конюх спрабаваў наладзіць дыялог з мужчынам на вуліцы, а Аляксандр Гідлеўскі гутарыў з ім, зайшоўшы ў кватэру. Яму ўдалося завесці мужчыну назад у пакой.

На месца прыбыла хуткая, дактары аказалі мужчыну дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0